Менск і Мінск · аккорды на гитаре · текст песни
Шрифт
Тональность
Текст песни с аккордами
Дарагія мінчане і
госьці сталіцы,
Я хачу з вамі болем
сваім падзяліцца.
Карацей, гэта
брыдка, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем
нібы на дзьве сям’і.
Припев:
Мы жывем адначасова
ў двух гарадах,
Падваеньне асобы
зрывае нам дах,
Гэты факт паступова
зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы
сталічнай душы.
Першы горад, які
называецца Менск,
Ня ўбачыш на мапах, у
гэтым і сэнс,
Ен у сэрцы жыве, ен
жыве ў галаве
Шмат таго, хто ў
горадзе Мінску жыве.
А ў Мінску прапіска
і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і
бэтонны паркан,
І дзяцінства майго
прамільгнулыя дні,
Зруйнаваных дамоў
сьцены прывідныя.
Припев:
Мы жывем адначасова
ў двух гарадах,
Падваеньне асобы
зрывае нам дах,
Гэты факт паступова
зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы
сталічнай душы.
Есьць у Мінску
назовы бязрадасныя,
Есьць Калектарная, а
есьць Базісная.
Там народ
забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы
пастаўленае.
А па Менску прыемна
шпацыраваць,
Дробных крамак
вітрыны ўтульна гараць,
Там сьпічастыя вежы
касьцелаў старых,
І дахоўка на стрэхах,
двары і муры.
Припев:
Мы жывем адначасова
ў двух гарадах,
Падваеньне асобы
зрывае нам дах,
Гэты факт паступова
зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы
сталічнай душы.
Усе блытаецца ў
Мінску: хлеб і мацца,
І вялікі кастрычнік,
і радаўніца,
І пьяная сьляза, і
такая папса,
Што ратунку ня дасьць
ні “Мізім”, ні “Упса” .
Ну а зь Менскам
нічога ня можна зрабіць,
Немагчыма яго
зруйнаваць, захапіць,
Ен ніколі, твой
Менск, не зьгіне, не згарыць,
Будзе мовай тваею з
табой гаварыць