Цмок ды арол · аккорды на гитаре · текст песни
Шрифт
Тональность
Текст песни с аккордами
Зноў святкаваў
Івана Купала
Каля беларускага вакзалу.
Вялікая Грузінская,
Бутырскі вал —
Папараці кветку
ўначы шукаў
Дзе мая мама,
дзе мая
Зеля?
Быў Мазэль, а
стаў Ямелем.
Блукаю па свеце, як
сабака блахасты,
А ў Менску чакае
хворы тата.
Белыя воблакі, чорны анёл!
Старыя ворагі - Цмок ды Арол!
Белыя воблакі, чорны анёл!
Старыя ворагі - Цмок ды Арол!
Раззлаваў хам
шклоўскага пана,
Нарадзіўся беларусам - стаў цыганам.
Каціся па свеце на
бусліку-ровары,
Вясёлая батлейка,
кажы містэрыю.
Дзе мой Паўлік?
Дзе мая
Вольга?
Гуляй, музыка,
вандроўную польку!
Стаптаў боцікі, знасіў
адзёжу,
Вяртайся на
Радзіму, злодзей Сярожа!
Белыя воблакі, чорны анёл!
Старыя ворагі - Цмок ды Арол!
Белыя воблакі, чорны анёл!
Старыя ворагі - Цмок ды Арол!