Разбуры турмы муры · аккорды на гитаре · текст песни
Шрифт
Тональность
Текст песни с аккордами
Ён быў
натхнёны i малады,
Іх незьлічона было.
Ён на
плошчы вёў гарады
Зь песьняй,
што блізка
сьвятло.
I запальвалі сьвечкі яму,
Плыў па-над плошчаю
дым.
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
Яны сьпявалі за ім:
Раз-бу-ры турмы муры!
Прагнеш свабоды —
то бяры!
Мур хутка
рухне, рухне, рухне — |
I пахавае сьвет стары! ×2
Ведалі словы на
памяць — i
сьпеў
Несьлі па
вуліцах так,
Што кроў
кіпела i
гнеў кіпеў,
I сэрцы
стукалі ў
такт.
Білі ў
сто тысяч
далоняў —
i рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры
ва ўсім сьвеце
старым…
А ён
усё граў i
сьпяваў.
Раз-бу-ры турмы муры!
Прагнеш свабоды —
то бяры!
Мур хутка
рухне, рухне, рухне — |
I пахавае сьвет стары! ×2
Так паўстаў шматтысячны рух,
Воінаў цэлая раць,
Можна помнікі зносіць і
брук
На камяні разьбіраць.
Кожны адчуў —
прыйшоў яго час
Сілы аддаць барацьбе:
Хто ня з намі —
той супраць нас!..
…Сьпявак быў сам
па сабе.
Гля-дзеў, як шчыльныя рады
Зь ягонай
песьняю ідуць,
А песьня
глухне, глухне, глухне… |
А муры растуць, растуць… ×2
Раз-бу-ры турмы муры!
Прагнеш свабоды —
то бяры!
Мур хутка
рухне, рухне, рухне — |
I пахавае сьвет стары! ×2
Па усёй
Беларусі падняўся народ
Свабоду сваю адстаяць.
Адзінаю мэтай узняўся наш дух —
Цемру святлом разганяць.
Браты-афіцэры, мы
— адзіны
народ.
Мы разам жывём на зямлі.
Зрабіце ж
сумленны выбар свой.
Ня хочам
мы гэтай
вайны.
Прачніцесь, сябры, мы да праўды
ідзём,
Імкнемся да шчасця
свайго.
І мара
народа ў
краіне жыцця
Проста —
каб добра было.
Моцны грукат нястомленых рук,
Рады ідуць і
ідуць.
Мы —
беларусы, мы з
мірам ідзём
У светлы
і сонечны
пуць.
Раз-бу-ры турмы муры!
Прагнеш свабоды —
то бяры!
Мур хутка
рухне, рухне, рухне — |
I пахавае сьвет стары! ×2